У Кельцах выйшла кніга, прысвечаная беларускай меншасці ў Польшчы
«Радыё Рацыя»,Кніжка «Іншыя. Беларуская меншасць на Падляшшы» выдадзена Інстытутам міжнародных адносін і дзяржаўных палітык, пад рэдакцыяй прафесараў Агнешкі Касіньскай-Метрыкі і Рафала Дудалы.
Кніжка вынік сацыялагічных даследаванняў і апытанняў праведзеных сярод беларусаў Падляшша.Pэдактар і суаўтар кнігі прафесар Агнешка Касіньска-Метрыка:– Цікавасць да нашага Падляшша ёсць ужо некалькі гадоў. Мы вырашылі, што толькі даследаванні праведзеныя на месцы, якія б грунтаваліся на інтэрв’ю, дазволяць нам сцвярджаць, якія чыннікі ўплываюць на пачуццё беларускасці.
Мы самі спрабавалі акрэсліць гэтыя чыннікі. Мы вырашылі, што іншыя меншасці, іншыя этнічныя групы, як шлёнскія групы ці тыя, што жывуць у Кашубах, добра распазнаюцца.
Читать на charter97.org
