«У 16 гадоў перайшоў на беларускую мову»
Мікіта Слепянок працаваў электрыкам. Маляваў, намагаўся пісаць музыку, вучыўся граць на гітары. Зараз ён за кратамі і амаль не атрымлівае лістоў, піша «Новы час».«Яго забралі з хаты, і я падумала, што гэта надоўга»Толькі нядаўна Дана, дзяўчына палітвязня, пачала трохі вяртацца да жыцця, рыхтавацца да новага навучальнага года.
Але пры гэтым працягвае шукаць шляхі, як дапамагчы Мікіту.У 2021 годзе яна пачала вучыць беларускую мову (Дана — украінка), і ў адным з чатаў Мікіта стаў ёй дапамагаць. З часам стасункі сталі больш, чым сяброўскімі, пры тым, што маладыя людзі ніколі не бачыліся ўжывую.Сёлета напачатку лютага, амаль праз год пасля знаёмства, Мікіта збіраўся прыехаць да дзяўчыны, але 8 лютага яго затрымалі. Хлопец адседзеў 15 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Ён выйшаў на волю 23 лютага, а на наступны дзень пачалася вайна, і паехаць ва Украіну стала немагчыма.Па вызваленні Мікіту не аддалі яго тэлефон. 4 красавіка яму прыйшла позва прыйсці на допыт да следчых. Хлопец збіраўся пайсці туды 6 красавіка ў 12 гадзін, але не паспеў.— Ён мне напісаў а сёмай гадзіне раніцы, што яго затрымліваюць, — распавядае Дана.
— Мы з ім дамаўляліся раней, што калі ён пойдзе на допыт і яго не будзе восем гадзін, я буду ўсім пісаць. Але я напісала ўсім адразу, як атрымала паведамленне, бо яго забралі з хаты, і я падумала, што гэта надоўга.Пазней стала вядома, што Мікіту Слепянка затрымалі ў межах крымінальнай справы паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса («Cтварэнне экстрэмісцкага фарміравання»).
Читать на charter97.org