



Спецназавец наўмысна страляў у журналістку «Нашай Нівы» Наталлю Лубнеўскую з 10 метраў
Наталлю Лубнеўскую паранілі гумавай куляй 10 жніўня.У той вечар на вуліцы Кальварыйскай у Мінску, дзе праходзіла мірная акцыя пратэсту, з'явіліся дзясяткі байцоў — меркавана, «Алмаза» (антытэрарыстычнага спецпадраздзялення МУС). У суседніх дварах якраз знаходзіцца база «Алмаза».Адзін з байцоў спыніўся за 10 метраў ад групы журналістаў у сініх камізэльках «Прэса» і прыцэльна стрэліў з агнястрэльнай зброі па Наталлі.Гэта не быў выпадковы інцыдэнт — як відаць на відэа, якое аказалася ў распараджэнні «Нашай Нівы», баец наўмысна страляў па журналістцы.Увага! У канцы відэа дэманструецца адкрытая рана.Ужо больш за два тыдні Наталля застаецца ў Бальніцы хуткай дапамогі.
Читать на charter97.org