Quo vadis
Уладзіміра Цэслера, пад абед размаўляем з псіхатэрапеўтам, а ўвечары ідзём на дзясяты фільм/выставу, дзе лінія прыблізна такая: АМАП, ГУБАЗіК ды іншыя дэгенераты калечаць беларусаў. І так па коле. Аўтары гэтых прац і фільмаў ці то сведама, ці то нясведама пераможцамі выстаўляюць карнікаў і ўбіваюць нам гэта ў галовы.
Нават у галівудскіх фільмах, дзе можа памерці станоўчы герой, рэжысёры пакідаюць гледачу надзею на лепшае. Дык не марнуйма ж грошы на псіхатэрапеўтаў, калі прычына праблемы відавочная.Сваімі дзеяннямі мы ператварылі палітвязняў у статыстку. Калі мы сапраўды хочам ім дапамагчы, дык спачатку трэба перастаць плакаць.
Колькі ж можна? «40 дзён» ужо прайшлі.Мы апынуліся ў сітуацыі, што закладнікі (!) накшталт Паліны Шарэнды-Панасюк ці Сашы Івуліна маюць нашмат больш аптымізму. Яны з турмы падтрымліваюць тых, хто зараз на волі! Нават маці забітага героя Рамана Бандарэнкі не страціла надзеі, а мы ў Варшаве, Вільні ці Кіеве страцілі.Цэслер дык увогуле зрабіўся бясплатным маркетолагам і піяршчыкам лукашэнкаўскіх бандытаў з гэтымі бясконцымі сінімі бусамі і балотнымі аўтазакамі…Сябры, якія перажылі затрыманні, здзек і ўрэшце ўцяклі, распавядалі, што доўгі час шугаліся бусікаў нават за мяжой. А вышэйузгаданы дызайнер кожны дзень нагадвае, што баяцца трэба і далей.
І ўсё гэта застаецца ў нашых галовах. Такой рэкламы нават Азаронак не робіць. Ірытуе.Вунь, той жа Мікіта Мелказёраў спачатку кажа, што за філіжанку кавы ў Менску гатовы забіць (забіваць не трэба), а праз некалькі хвілін дадае, што ўжо можа застацца ў Варшаве назаўсёды.
Читать на charter97.org


