
Працягваюцца сталічныя і рэгіянальныя кірмашы з багатым выбарам сельгаспрадукцыі
СБ». Карэспандэнт «СГ» накіравалася на кірмаш у Шчучыне з самага ранку. Яшчэ і сямі гадзін не было, як вуліца Леніна ў райцэнтры ажыла, загаманіла і зазвінела гаманцамі.
Кірмаш — той дзень, калі вёска горад корміць, таму гараджанам, відаць, не спалася — яны ішлі з сумкамі ды мяхамі. Свае паслугі прапаноўвала грузавое таксі, бескарыслівую дапамогу — актывісты РК БРСМ. Восеньскі кірмаш зноў здзівіў багатым асартыментам і мясцовым каларытам.
Выйграць прадукцыю можна было і падчас сельгаслатарэі: за 2,5 рубля атрымаць мех бульбы, морквы, цыбулі, яблыкаў і нават разжыцца пеўнямі ды курамі. Сёлета ўдача ўсміхнулася шчучынцам Юліі і Кірылу Скаромным, якія набылі ажно 16 квіткоў! Выйгрышных — дзевяць. — У мінулым годзе купілі дзесяць квіткоў, і амаль усе былі шчаслівыя.
Выйгралі суперпрыз — двух пеўняў і дзве курыцы. Вось і сёлета вырашылі паспытаць шчасце і не прагадалі, — прызналіся Скаромныя. Як заўсёды, знайшліся смельчакі, якія прынялі ўдзел у традыцыйнай гумарыстычнай рыбалцы.
Праўда, каб рыбу з'есці, трэба было ў ваду лезці. Удзельнікі пад гучныя апладысменты гледачоў лавілі рыбу голымі рукамі! Актыўна працавалі падворкі і выязны гандаль. Цікавымі рукатворнымі таварамі радавалі народныя ўмельцы.
Асабліва шмат было вязаных вырабаў, патрэбных акурат да халадоў. — Сёлета ў кірмашы ўдзельнічалі дзевяць гаспадарак раёна. Прадалі яны 40 тон збожжа, 20 тон бульбы, каля 8 тон яблыкаў.
А яшчэ попытам карысталіся цыбуля, капуста, морква і іншая агародніна, — расказаў першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Шчучынскага райвыканкама Андрэй Клімовіч. На кірмашы было шмат прадаўцоў і з іншых раёнаў. Напрыклад, Наталля Кароза прыехала з Мастоў. У яе звыш 70 сартоў хрызантэмы.
Читать на grodnonews.by