«Першы месяц быў вельмі драматычны, мы чакалі яго кожныя 10 дзён»
«Радыё Свабода» Андрэй Кузьнечык у зьняволеньні ўжо амаль 2 месяцы. За гэты час ён адбыў два адміністрацыйныя арышты, а 23 сьнежня стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу.Дома Андрэя чакаюць жонка Алеся, маленькія сын і дачка. Алеся расказала, як зьмянілася жыцьцё іх сям’і пасьля таго, як Андрэя арыштавалі па надуманых абвінавачаньнях.«Усё больш разумеем, што страцілі»«У нас добрая сям’я, але, як ва ўсіх, бывала рознае, — кажа Алеся Рак.
— Проста, калі мы бачыліся кожны дзень (Андрэй збольшага быў заўсёды дома), часам стамляліся адно ад аднаго. Напрыклад, маглі мала гаварыць нейкіх ласкавых словаў. Аднак, калі гэта [затрыманьне і арышт] здарылася, то прыйшло ўсьведамленьне, што ўсе нашыя непаразуменьні, якія маглі зьявіцца ў жыцьці, — глупства, і ўсё гэта імгненнае, эмацыйнае, павярхоўнае і несур’ёзнае.
Нікуды не падзеліся ні нашы пачуцьці, ні мары, ні пляны».Алеся прызнаецца, што цяпер асабліва моцна адчувае каштоўнасьць самых простых рэчаў, якія раней успрымаліся як дадзенасьць.«Усё больш разумеем, што мы страцілі — нават магчымасьць сказаць нешта добрае адно аднаму ці неяк па-іншаму праявіць свае пачуцьці. Мы так надоўга і не расставаліся ніколі — тыдзень, пару тыдняў, калі ў радзільні была ці яшчэ нейкае падарожжа асобнае, але гэта рэдка. Аднак усё роўна была магчымасьць неяк патэлефанаваць ці штосьці расказаць.
Заўсёды сустрэчы былі вельмі радасныя ў нас».Сёньня звычайныя размовы і спатканьні з мужам у Алесі замяніліся на напісаньне лістоў у СІЗА некалькі разоў на тыдзень і зборы перадач. Акрамя вырашэньня дадатковых штодзённых справаў, якія зьявіліся пасьля затрыманьня мужа, яна цяпер сама займаецца выхаваньнем дваіх малых дзяцей — 8-гадовай Яніны і 3-гадовага Мацьвея. Яны моцна сумуюць па тату і
. Читать на charter97.org
