«Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркi — пра паўгода ў эміграцыі
Беларуская оперная спявачка Маргарыта Ляўчук з’ехала з краіны паўгода таму. Артыстка думала, што едзе ў Вільнюс усяго на два тыдні — працаваць: у яе быў кантракт з Літоўскім тэатрам оперы і балета на тры пастаноўкі, дзе яна выконвала галоўную партыю. Але давялося застацца на больш доўгі тэрмін.
— Я не брала з сабой ніякіх рэчаў і ўвогуле не думала тут заставацца, але ўжо на мяжы мне патэлефанавалі сябры і сказалі, што мяне ўзялі «ў распрацоўку», параілі заставацца ў Вільні. Праз месяц да маіх бацькоў сапраўды прыйшлі з папкай «Дело», паведамілі, што іх дачку чакаюць 30 сутак арышту і штраф на тысячу рублёў. Прыпісалі мне масавае мерапрыемства, дзе я быццам была. Але я памятаю, што ў гэты дзень рабіла аперацыю на вочы, і мне доктар сказаў,
Читать на news.tut.by
