Таццяна Севярынец — пра сына, Афнагеля, Вінярскага і паплечнікаў: Гэта найлепшыя людзі, цвет нацыі
Паўла Севярынца і актывістаў «Еўрапейскай Беларусі». Кіраўнік хрысціянскай дэмакратыі пакараны 7 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Іншыя ўдзельнікі працэсу атрымалі ад 4 да 7 гадоў зняволення.Мама палітвязня Таццяна Севярынец падзяліся з nn.by ўражаннямі ад прысуду сыну.«Мы не тое, каб чакалі горшага, мы разумелі, што прысуд будзе вялікі. Гэта было зразумела.Але настолькі хлопцы стаялі ў гэтай клетцы светлыя, такія родныя, такія ўпэўненыя ў сабе.
Мы і «Верым, можам, пераможам» крычалі, і «Жыве Беларусь» — гэта Паша кіраваў.Абвінавачанне і вырак гучалі настолькі бездапаможна і няўпэўнена, што людзі проста стаялі і рагаталі. Калі яны пералічвалі рэчы, які нібыта з’яўляюцца доказам здзяйснення страшных учынкаў, то было«16 бейсболак, 9 маек».
. Читать на charter97.org

