
Памёр патрыярх беларускай дыяспары ў ЗША Янка Запруднік
Янка Запруднік.Янка Запруднік (сапраўднае імя Сяргей Вільчыцкі) нарадзіўся 9 жніўня 1926 году ў Міры (у той час — Стаўпецкі павет Наваградзкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі, цяпер Карэліцкі раён), паведамляе сайт «Радыё Свабода».Быў адным зь першых супрацоўнікаў радыё «Вызваленьне» (пазьней — Радыё Свабода) у Мюнхэне, шмат гадоў узначальваў Нью-Ёрскае бюро. Аўтар перадач на тэмы актуальнай палітыкі, беларускай гісторыі, літаратуры і культуры.Некаторыя этапы жыцьця і дзейнасьці Янкі Запрудніка1940-я: жыцьцё ў савецкай Беларусі, вучоба, Саюз беларускай моладзі, раптоўны ад’езд у Нямеччыну, беларускія лягеры ўцекачоў у Рэгенсбургу і Міхэльсдорфе, гімназія імя Янкі Купалы, скаўцкі рух, урэшце выезд на шахты ў Вялікую Брытанію.1950-я: пераезд у Бэльгію, на стыпэндыю Лювэнскага каталіцкага ўнівэрсытэту.
Вучоба, легендарная суполка беларускіх студэнтаў «Дванаццатка», беларускія канцэрты ў Вэстмінстэрскім абацтве, царкоўныя хоры, студэнцкія зьвязы, беларускі часопіс, Парыж.Беларуская сэкцыя радыёстанцыі «Вызваленьне» у Мюнхэне (ад 1964-га — Радыё Свабода), тут Запруднік адпрацаваў ад 1954 да 1991 году. Кіраваў Нью-Ёрскім бюро беларускай службы Радыё Свабода.У 1957-м пераехаў у ЗША, дзе працягваў працу ў Нью-Ёрку на той жа радыёстанцыі.
У 1969-м у Нью-Ёрскім унівэрсытэце абараніў дысэртацыю і атрымаў ступень доктара гістарычных навук. Выкладаў гісторыю Расеі і СССР у Квінскім каледжы Нью-Ёрскага гарадзкога ўнівэрсытэту (1970–1975), гісторыю і сучасную палітыку Беларусі ў Калюмбійскім унівэрсытэце (1994).Пасьля дасягненьня незалежнасьці Беларусьсю ў 1991-м рэгулярна наведваў радзіму, апісваў свае ўражаньні на старонках найстарэйшай газэты дыяспары «Беларус».
Читать на charter97.org
