

Памёр легендарны беларускі футбаліст Генадзь Хасін
Генадзя Хасіна ёсць два апокрыфы, і абодва яны звязаны з пачуццём страха. Першы: яго баяўся вялікі варатар Леў Яшын.
Другі: з ім у машыне баяліся ездзіць пасажыры.І тое, і другое — праўда, хай і памножаная на час, які міфалагізуе любыя падзеі.Яшыну ён сапраўды часцяком забіваў. Галкіпер маскоўскага «Дынама», лепшы варатар свету 20 стагоддзя і алімпійскі чэмпіён-1956, ён нічога не мог зрабіць са страшэнным ударам беларускага нападаючага-самародка.
Толькі казаў: «Зноў у Мінску гэты Хас, не ведаеш, што ён будзе рабіць на полі…»Забіць геніяльнаму Яшыну — гэта быў усесаюзны шык і блакітная мара для любога гульца той эпохі, і ўжо адно гэта ўздымала Хасіна ў вачах заўзятараў на недасяжную вышыню. Магутны ўдар гарманічна дапаўняў карціну, месцамі
. Читать на charter97.org
