

Палова беларусаў, якія ратаваліся ад рэпрэсіяў у Польшчы, не зьбіраецца вяртацца
«Радыё Свабода».Польскі Цэнтар дыялёгу імя Юльюша Мерашэўскага падрыхтаваў справаздачу з дасьледаваньня грамадзкай думкі на тэму «Беларуская эміграцыя ў Польшчы — меркаваньні, стаўленьне, дылемы».Апыталі 1299 грамадзян Беларусі, якія зараз жывуць на тэрыторыі Польшчы, 54% зь іх былыя жыхары Менску. Маладыя людзі ад 25 да 44 гадоў складаюць 75% апытаных.Амаль палова апытаных жыве ў Варшаве і на Памор’і.
Пасьля 2020 году ў Польшчу прыехалі 87% рэспандэнтаў.«Гэтая справаздача дае ўяўленьне пра сёньняшні стан грамадзкай сьвядомасьці ў польска-беларускай праблематыцы, зафіксаваны ў драматычны час для Беларусі і цяжкі для Польшчы. Прыток беларусаў, які расьце з жніўня 2020 году і ўзмацняецца з ростам рэпрэсіўнасьці рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, ёсьць ня менш важным складнікам новага сацыяльнага ляндшафту, які ствараецца ў Польшчы ў сувязі з падзеямі на ўсход ад польскіх межаў», — гаворыцца ў прэамбуле справаздачы.Як вынікае з дасьледаваньня, асноўнай прычынай выезду з краіны для большасьці беларусаў, якія цяпер у Польшчы, быў страх перад рэпрэсіямі ў Беларусі (86%).Вельмі пазытыўна ці хутчэй пазытыўна ацэньваюць сваё жыхарства ў Польшчы 90% апытаных беларусаў.
Таму людзі плянуюць застацца ў Польшчы. Пра нежаданьне вяртацца ў Беларусь заяўляе палова апытаных беларусаў, зь іх 45% апытаных сказалі, што плянуюць застацца ў Польшчы назаўсёды.Для большасьці рэспандэнтаў найбольшай праблемай, зьвязанай са знаходжаньнем у Польшчы, была легалізацыя.
70% апытаных заявілі пра нязначныя або сур’ёзныя праблемы ў гэтай сфэры. Яшчэ адной праблемай для большасьці мігрантаў зь Беларусі было наладжваньне сацыяльных кантактаў/сяброўства з палякамі (64%) і пошук нерухомасьці для арэнды (60%).Беларусы цікавяцца падзеямі ў Польшчы і за мяжой.
Читать на charter97.org
