

Аляксей Дзікавіцкі: Усе палітычныя сілы Польшчы заўсёды прыходзілі да кансэнсусу, што існаванне «Белсату» неабходнае
«Белсату» Аляксей Дзікавіцкі.«Мы спадземся, што змена кіраўніцтва Польскага тэлебачання (TVP) не паўплывае на нашую дзейнасць. «Белсат» вяшчае ўжо 17-ы год, і за гэты час змяніўся не адзін урад.
Але, на шчасце, усе галоўныя палітычныя сілы Польшчы заўсёды прыходзілі да кансэнсусу, што існаванне «Белсату» проста неабходнае. Польшча як краіна, якая з’яўляецца радзімай «Салідарнасці» – вялізнага руху, які змяніў сітуацыю ва Усходняй Еўропе – пасля таго, як сама стала свабоднай, заўсёды старалася дапамагчы іншым дзяржавам.
Найперш тым, якія несвабодныя. Я ўпэўнены, што гэта будзе працягвацца.
Бо палякі лічаць – я шмат разоў гэта чуў, што паколькі яны таксама атрымлівалі ў свой час дапамогу, калі былі пад камуністычным панаваннем, то зараз трэба гэтыя даўгі вяртаць – і яны вяртаюць іх такім чынам, дапамагаючы іншым», – адзначыў Аляксей Дзікавіцкі.Як паведамлялася, 19 снежня міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Бартломей Сянкевіч звольніў дзейных старшыняў праўлення польскага дзяржаўнага тэлебачання (Telewizja Polska S.A.), радыё (Polskie Radio S.A.) і Польскае агенцтва друку (Polskiej Agencji Prasowej S.A.) і іх наглядальныя парады. Міністр прызначыў новыя наглядальныя рады згаданых кампаніяў.Свае дзеянні ён абгрунтаваў прынятай у той жа дзень пастановай Сейму, якая патрабавала неадкладнага «аднаўленне незалежнасці, аб’ектыўнасці і плюралізму ў рэалізацыі грамадскай місіі» дзяржаўных медыяў.Пастанова была падрыхтаваная Грамадзянскай кааліцыяй, Польскай народнай партыяй, «Польшчай 2050» і «Лявіцай» – гэтыя сілы маюць большасць у польскім парламенце пасля выбараў 15 кастрычніка – і прынятая большасцю галасоў.У міністэрстве культуры адносна змены кіраўніцтава дзяржаўных медыяў адзначылі, што міністр «мае поўную
. Читать на charter97.org