

Адам Станкевіч: што вядома пра адну з ключавых фігур беларускага Адраджэння
Адам Станкевіч — адзін з заснавальнікаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, рэдактар часопіса «Хрысціянская думка». Ксёндз Адам Станкевіч — адна з ключавых фігур, вакол якой ішло беларускае Адраджэнне. Дзякуючы яму сёння мы маем набажэнствы па-беларуску, піша novychas.online.Станкевіч — беларускі рэлігійны, палітычны і культурны і асветніцкі дзеяч.
Святар быў забіты чэкістамі ў канцы лістапада 1949 года.1. Станкевіч — адна з ключавых фігур, вакол якой ішло беларускае АдраджэннеСлужыўшы ў Віленскім касцёле, Станкевіч пачынаў сваю святарскую дзейнасць як ксёндз-навуковец. Але падзеі, што пачаліся напрыканцы 20 гадоў ХХ стагоддзя — рэвалюцыя, вайна — паставілі ксяндза перад выбарам на ўсё жыццё: ісці за праўдай або ціха служыць набажэнствы.
Ксёндз мог асабліва ні пра што не турбавацца, але ён вырашыў ісці «З Богам для народа». Менавіта так гучала клятва, якую давалі чальцы-семінарысты гуртка пры Пецярбургскай акадэміі. Станкевіч едзе ў Мінск, дзе ў Катэдры разам з іншымі святарамі прымае рашэнне аб стварэнні «Хрысціянскай дэмакратычнай злучнасці», з якой пасля выйшла «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».2. Станкевіч — лідар тагачасных беларускіх арганізацый і суполакАдам Станкевіч быў не толькі кіраўніком БХД.
У 1924 годзе ён узначаліў Таварыства беларускай школы, у 1926 годзе — Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры.3. Дзякуючы Станкевічу сёння мы маем набажэнствы па-беларускуУ часы паланізацыі касцёла Станкевіч быў адным з тых, хто ўпершыню прамовіў казанне па-беларуску. Пры тым, што імша ў касцёлах была на лацінскай мове, а казанне мусіла быць толькі па-польску.
Момант першай прамовы ён яскрава апісвае ў сваім дзённіку. Падчас казання была цішыня. Пасля таго, як ён скончыў, пачуліся прыглушаныя рыданні — мова беларусаў
. Читать на charter97.org