
«Паліна нязломная»: Гісторыя берасьцейскіх актывістаў Паліны і Андрэя Шарэндаў
Паліна і Андрэй Шарэнды актыўна ўдзельнічаюць у грамадзка-палітычным жыцьці ў Беларусі амаль усё дарослае жыцьцё. Сёньня Паліна абвінавачаная па крымінальнай справе.
Зь берасьцейскага СІЗА № 7 яе перавялі ў «Навінкі». Андрэй застаўся дома з двума дзецьмі.
Гісторыю сваёй сям’і ён расказаў «Радыё Свабода».Як пазнаёміліся маладафронтавец і актывістка «Зубра»«Я ведаю, што Паліна нязломная, — расказвае пра сваю жонку Андрэй Шарэнда. — У яе заўсёды была выразная пазыцыя.
І датычыла гэта ня толькі палітыкі. У сям’і і па жыцьці яна трымалася прынцыпаў, што трэба зрабіць справу і толькі тады адпачываць.
Толькі калі будзе перамога, можна будзе сказаць: „Я ўсе зрабіў“».Паліна і Андрэй пазнаёміліся ў 2004 годзе. На той момант ён быў у «Маладым фронце»,
. Читать на charter97.org

