

«Пагоня і Арол на адным шчыце»: як у Беларусі сустракалі Напалеона
«Радыё Свабода».Пра тое, што Напалеон хацеў выкарыстаць настальгію элітаў Вялікага Княства Літоўскага па страчанай дзяржаве і што знайшліся людзі, якія яго падтрымалі, у беларускіх школах таксама вучаць. Але гэтыя фрагмэнтарныя веды не даюць уяўленьня, што ж адбывалася ў 1812 годзе насамрэч. Вядома, што эліты былі падзеленыя.
Але падручнікі старанна хаваюць другі бок мэдаля — размах прафранцускай фракцыі ў ВКЛ.Каб зразумець маштаб зьявы, варта вярнуцца на некалькі гадоў раней. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай Масква зь вялікім недаверам глядзела на былыя землі ВКЛ, якія называла «заходнімі губэрнямі». Калі ў 1806 годзе расейскія ўлады пачалі ствараць аддзелы міліцыі, якія меліся дапамагаць рэгулярнай арміі, то ад гэтага абавязку былі вызваленыя Віленская, Горадзенская, Менская губэрні.
Расея жыхароў былога ВКЛ проста баялася.Яшчэ за 5 гадоў да вайны 1812 году літоўская шляхта зьбірала грошы для францускіх ваеннапалонных у Расейскай імпэрыі, захопленых у Прусіі. Зь дзёньнікаў сучасьнікаў відаць, што ўжо ў 1807 годзе жыхары Вільні спачувалі францускай арміі. Калі французаў вялі празь Вільню, то жыхары давалі ім ежу, грошы і ратавалі параненых.
Ужо тады каля 12 тысяч маладзёнаў з былога ВКЛ уцяклі на Захад, каб уступіць у армію Напалеона. Спадзяваньні на яго былі неверагодныя. За некалькі гадоў да 1812 году палкоўнік Тадэвуш Тышкевіч пісаў у рапарце Напалеону, што «у краіне ад Нёмана да Дзьвіны у людзей адкрытыя сэрцы на Напалеона».
Гэтыя ўспаміны часта даюць зразумець, што Напалеон хацеў выкарыстаць ВКЛ у сваіх мэтах. Але частка літоўскай эліты цалкам сьвядома хацела выкарыстаць Напалеона.«Напалеон як Майсей»Напалеон і француская армія занялі важнае месца ў памяці жыхароў былога Княства. Праз 100 гадоў пасьля той вайны, у
. Читать на charter97.org
