На заводе «Неман» стеклодувы создают настоящие шедевры ручной работы
Шклозавод «Нёман» — адзiнае прадпрыемства ў краiне, якое вырабляе хрусталь. Яно знаходзiцца ў Бярозаўцы Лідскага раёна.
Сапраўдныя шэдэўры ручной работы ствараюць людзi рэдкай прафесii — шкловыдзiмальшчыкi. У iх умелых руках распаленая сумесь пяску, соды i свiнцу ператвараецца ў вытанчаны бакал або вазу.
Гэтаму рамяству вучаць толькi тут, на вытворчасцi. За ўнiкальным працэсам нараджэння хрусталя назiраў карэспандэнт «Р».Майстры сваёй справы — У нас шырокi асартымент прадукцыi: ад простых формаў (шклянка цi чарка) да складаных, рознай велiчынi i канфiгурацыi, — распавядае начальнiк вытворчасцi шклопрадукцыi завода «Нёман» Святлана Шчацько. — Выпускаем вырабы i з некалькiх частак, якiя затым склейваем пад уздзеяннем ультрафiялетавых лямпаў.
. Читать на grodnonews.by

