«Мяне хавалі ад расейскіх консулаў», — грамадзяніна Расіі лічылі зніклым, а ён быў на Акрэсціна
23 жніўня ўвечары з Акрэсціна выйшаў адзін з апошніх затрыманых пасля выбараў - грамадзянін Расіі Міхаіл Дарожкін, якога родныя і консулы шукалі 10 дзён. Выйшаў са штампам аб дэпартацыі і забароне ўезду ў Беларусь на 5 гадоў, пiша Радыё «Свабода».Міхаіл Дарожкін 8 жніўня прыехаў у Мінск.
Ён даўно жыве ў Санкт-Пецярбурзе, мае расейскае грамадзянства, працуе ў ІТ-сфэры. Родам з Беларусі, бацькі жывуць у Воршы, брат Павал — у Мінску.Паколькі авія- і чыгуначныя зносіны паміж Расіяй і Беларуссю часова прыпынілі праз каранавірус, Міхаілу давялося ехаць аўтобусам з Санкт-Пецярбургу ў Мінск.
Спыніўся ў сяброў. Два дні гуляў па горадзе як турыст, у фэйсбуку пасьпеў выставіць фота и відэа — стаў сведкам затрымання скейтбардыста 8 жніўня каля мэтро
. Читать на news.tut.by

