«Мяне ў Гаагу? За што?»
Амар аль-Башыр: «Яны могуць узяць свой ордэр і зьесьці яго»Прыйшоўшы да ўлады ў Судане ў выніку вайсковага перавароту ў 1989 годзе, ён заставаўся пры ўладзе наступныя 30 гадоў — аж пакуль яго самога гвалтоўна ня зрынулі з пасады і не арыштавалі.Амар аль-Башыр — першы дзейны кіраўнік дзяржавы, на якога Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр. Гэта здарылася 4 сакавіка 2009 году, пасьля таго як пракурор МКС Люіс Марэна Акампа зьвярнуўся да суду з такой просьбай, заявіўшы, што сабраў доказы датычнасьці суданскага прэзыдэнта да генацыду, злачынстваў супраць чалавечнасьці і ваенных злачынстваў у ахопленай міжэтнічным канфліктам правінцыі Дарфур.Амар аль-Башыр публічна насьміхаўся з выдачы ордэру.
На мітынгу ў сваю падтрымку ён заявіў: «Яны могуць узяць свой ордэр і зьесьці яго».І сапраўды, не зважаючы на ордэр, ён працягваў наведваць некаторыя замежныя краіны, праўда, многія з такіх візытаў суправаджаліся скандаламі і несьлі немалую рызыку для суданскага візытанта. Напрыклад, у 2015 годзе ён прыбыў у Яганэсбург на саміт лідэраў Афрыканскага зьвязу.Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка (ПАР) — удзельніца пагадненьня аб МКС.
Урад ПАР, ад якога суд запатрабаваў арыштаваць і выдаць аль-Башыра, пастанавіў, што той ня мае права пакідаць тэрыторыю краіны да вынясеньня канчатковага рашэньня. Аль-Башыр чакаць рашэньня ня стаў і пасьля першага ж дня саміту хуценька вылецеў на радзіму.
А дзеля большай пераканаўчасьці загадаў арміі на час сваёй прысутнасьці ў ПАР атачыць паўднёваафрыканскую базу міратворцаў у Дарфуры, на тэрыторыі Судану.У 2016 годзе аль-Башыр прыбыў на інаўгурацыю прэзыдэнта Ўганды (таксама краіны — удзельніцы МКС). Пасьля таго як улады Ўганды адмовіліся арыштаваць суданскага прэзыдэнта, шэраг дэлегацыяў (ЗША, Канады, краін
. Читать на charter97.org


