
«Мужыцкі адвакат» Францішак Багушэвіч
Францішак Багушэвіч – наш першы выдатны нацыянальны паэт. Ён на поўны голас абвясціў пра існаванне беларускага народа і багацце яго мовы, якую назваў «адзежаю душы».
Погляды песняра леглі ў аснову беларускага нацыянальнага Адраджэння.Маладыя гадыФранцішак прыйшоў на свет 21 сакавіка 1840 года ў фальварку Свіраны пад Вiльняй. Блізкім часам бацькі – Канстанцыя і Казімір Багушэвічы – перабраліся жыць у спадчынны маёнтак Кушляны Ашмянскага павета.
Там, між прыгожых беларускіх лясоў, лугоў і палёў, прайшло Францішкава дзяцiнства. Там у ягоным сэрцы назаўсёды пасялiлася любасць да беларускай зямлi і роднай мовы.Бацькi-шляхцічы выправiлi яго вучыцца ў Вiленскую гiмназiю.
Читать на charter97.org
