
Лекі ад страху
Аляксандр Ждановіч працаваў суперзоркай малалетак - трымаў на сабе "Калыханку", выхоўваў з цацак чалавекаў, выкладаў утульную дабрыню. Місія Маляваныча паходзіць з белага і пухнатага свету савецкага дзяцінства.
Вечнага карагоду вожыкаў у тумане, недарэчных чабурашак і вініпушных бурчэлак з пятачковымі падскокамі. Там усё гучала карамельна і кранальна.
Усё адбывалася, як трэба. І можна было беспакарана быць шчырым ды адважным.Ясная справа, гэта было занадта прыгожым, каб працаваць.
У тэлевізар дзеткі – ды й дарослыя - сыходзілі як у псіхалагічны прытулак. Як у эмацыйнае сховішча, дзе толькі і магчыма заставацца сабой.Былая "Калыханка" сёння – настальжы ў квадраце.
Бо няма ўжо той напалоханай пераменамі краіны. І жадання хавацца ў легендах
. Читать на charter97.org
