

Купаловский театр поддержал своих протестующих коллег из Гродно
YouTube.— Артысты Гарадзенскага драматычнага тэатра сталі на абарону сваіх затрыманых калег, за што некаторыя з іх былі звольненыя альбо пазбаўленыя прэмій. Цяпер паўнавартасная работа тэатра спыненая.Захапляемся вашай смеласцю, вашай непахіснасцю перад ціскам і несправядлівасцю.
І сёння, нягледзячы ні на што, вы знайшлі сілы і магчымасць сустрэцца з гледачамі па-за межамі вашай роднай сцэны, каб сказаць праўду. Мы побач з вамі.
Мы выдатна разумеем, як цяжка ў такія няпростыя часы даюцца рашэнні і чаго варта пазіцыя праўды. Усё абавязкова будзе добра! Трымаймася разам! Мы верым у вашыя сілы, у перамогу справядлівасці! Нашыя словы падтрымкі і салідарнасці вам! Можаце спадзявацца на нашае крэпкае Купалаўскае плячо.
Читать на charter97.org