

Кудзін, якi вырубiў сілавіка, круты баец: выйграў дзясяткі паядынкаў, дапамог калегу перамагчы ў UFC
Аляксей Кудзін атрымаў дакументы на экстрадыцыю з Расіі ў Беларусь. У суседняй дзяржаве ён знаходзіцца за кратамі – яго затрымалі на запыт прадстаўнікоў беларускага рэжыму ў студзені.
Тады больш за 300 спартсменаў не толькі з Беларусі падпісалі адкрыты ліст з заклікам не дапусціць выдачы Кудзіна на Радзіму. Ёсць усе падставы падазраваць, што тут байца чакае смяротная небяспека.
У яго ўжо і так стралялі ва ўпор пры затрыманні 10 жніўня ў Маладзечне – а пачалося ўсё з таго, што бяззбройнага Кудзіна і іншых беларусаў, якія выйшлі на мірную акцыю супраць фальсіфікацыі выбараў у сваім горадзе, сталі без прычыны атакаваць сілавікі. Баец быў у шоку ад такога павароту і ў спробе вырвацца адштурхнуў колькі сілавікоў, а яшчэ аднаго адправіў у накаўт.
. Читать на charter97.org
