Крылатыя гусары Рэчы Паспалітай: адкуль узяліся і кім былі апошнія рыцары Еўропы
Францыска.Здавалася, што нішто ўжо не зможа перашкодзіць рашучаму поступу доўгай пяхотнай алебарды і агнястрэльнай зброі. Аднак менавіта на землях Рэчы Паспалітай у канцы XVI стагоддзя сфармаваўся і прайшоў праз усё наступнае стагоддзе род войскаў, які можна смела называць апошнімі рыцарамі Еўропы. Пры крылатых гусараў Рэчы Паспалітай піша hrodna.life.Ад лёгкай кавалерыі да цяжкага ўзбраенняСлова гусар мае бясспрэчна вянгерскае паходжанне і ў вянгерскай мове гучыць як huszar.
Таксама вядома, што менавіта адзін з каралёў Венгрыі - Мацей Корвін — яшчэ ў сярэдзіне XV стагоддзя паспрабаваў стварыць адносна рэгулярную кавалерыю, набіраючы аднаго «гусара» з дваццаці сялянскіх двароў. Гусары былі патрэбныя для хуткага рэагавання на набегі турак і мелі слабое абарончае ўзбраенне, фактычна толькі спецыяльны гусарскі шчыт — тарчу. Такі шчыт меў вельмі завышаны адзін вугал, гэта добра абараняла шыю ад удару шабляй.
Стандартнай зброяй гусара былі кап’ё, шабля і часам лук.Фактычна большую частку XVI стагоддзя менавіта такі вобраз мелі і гусары Вялікага княства Літоўскага. Гэта добра бачна на знакамітай карціне «Аршанская бітва» невядомага мастака. Узбраенне «па-гусарску» было сінонімам лёгкага кавалерыста са спецыяльным шчытом і кап’ём.Пераўтварэнне гусараў у цяжкую кавалерыю звязана з вайсковай рэформай караля Стэфана Баторыя.
Читать на charter97.org

