
Кідальніца молата Марыёла Букель расказала, як “дабывала” бронзу ў Кеніі
Нагадаю, што пуцёўку на спаборніцтвы, якія праходзілі ў горадзе Найробі (Кенія), спартсменка атрымала, “узяўшы” бронзу на чэмпіянаце Еўропы, распавядае "Астравецкая праўда". Падобна, гэты колер медаля імпануе Марыёле – у Найробі яна таксама паднялася на трэцюю прыступку ганаровага п’едэстала, кінуўшы молат на 65 метраў 20 сантыментаў.
Нам удалося звязацца са спартсменкай, і яна падзялілася ўражаннямі ад выступлення: – Эмоцыі, канешне, радасныя, але хацелася кінуць молат далей. Перад спаборніцтвамі была настроена на лепшы вынік, але, на жаль, на гэты раз не атрымалася.
Паўплывала і тое, што былі цяжкасці з акліматызацыяй. Кенія знаходзіцца на высакагор’і – дзесьці каля 2 000 над узроўнем мора, і мне там цяжка дыхаць.
Читать на grodnonews.by