

«Камандзір «Брэст» ўвасабляе беларускага героя»
Міхаіл родам са Слуцкага раёна, у Польшчу пераехаў у 2021 годзе — збег ад рэпрэсій. Сёння мужчына са сваёй сям’ёй жыве ва Уроцлаве. Там ён зрабіў сабе татуіроўку з загінулым беларускім добраахвотнікам «Брэстам».
Мужчына распавёў MOST, што пасля 2020 года для яго малюнкі на целе сталі важным спосабам супраціву рэжыму Лукашэнкі, і такіх герояў, як «Брэст», павінны ведаць беларусы.Збеглі ад рэпрэсійДля Міхаіла гэта не першая татуіроўка на пратэсную беларускую тэматыку. Яшчэ ў Беларусі ў 2020 годзе ён набіў сабе «Пагоню» і крылатага гусара. Кажа, што такім чынам паказваў сваю барацьбу з Лукашэнкам.
Разам з сям’ёй мужчына з’ехаў з Беларусі ў 2021 годзе, для пераезду абраў польскі Уроцлаў.— Некалькі разоў прыходзілі з КГБ на прадпрыемства і шукалі мяне. Сядзець і чакаць пакуль за мной прыйдуць у чарговы раз, мы не сталі і выехалі, — распавядае Міхаіл.Зацікавіў малюнакНа адной з антываенных акцый ва Уроцлаве Міхаіл пазнаёміўся з беларускай Марыяй Бабарыка, якая трымала транспарант з намаляваным партрэтам загінулага ва Украіне добраахвотніка з Беларусі «Брэста». Міхаіла зацікавіў малюнак.— Ён падышоў, сказаў, што хоча зрабіць здымак, каб зрабіць татуіроўку.
Я і сказала, што як раз я татуіроўшчыца. Так усё і атрымалася. Я раней рабіла партрэты людзей, якія загінулі.
Іх не ведала, Іх гісторыі чула толькі на сеансах, для мяне гэта не адгукалася ў душы. А тут я глядзела відэа з Іванам «Брэстам», ганарылася. Таму гэта было важна для мяне таксама.
Гэтая тэматыка вельмі блізкая для мяне, менавіта ў яе хацелася бы свае веды і досвед кінуць. Творчасцю падтрымліваць, - кажа Марыя.«Брэст» увасабляе беларускага герояМіхаіл кажа, што для яго татуіроўка — гэта своеасаблівая барацьба з рэжымам Лукашэнкі. Робіць іх на целе, каб людзі бачылі,
. Читать на charter97.org