
«Абавязак дыяспары — падтрымка барацьбы беларускага народу»
Уратаваньнем Беларусі зьяўляецца супраціў той самазваннай баньдзе, якая абвясьціла сябе ўладай.Абавязак дыяспары - падтрымка барацьбы беларускага народу за дэмакратыю й Незалежнасьць, а не стварэньне штучных і нелегітымных структураў па кіраваньню беларусамі. Аб гэтым заявiў замежны Сойм Руху Салідарнасьці «Разам»:— У сувязі з тым, што галоўнай мэтай Руху Салідарнасьці «Разам», вызначанай на ІV Зьезьдзе нашае арганізацыі, зьяўляецца палітычная барацьба з расейскім імпэрыялізмам, замежны Сойм мусіць заявіць наступнае па існуючай палітычнай сытуацыі ў беларускай дыяспары:1.
Катастрафічная сытуацыя ўнутры Беларусі і пераўтварэньне грамадзянаў Рэспублікі Беларусь у ізгояў Эўропы заязаныя не толькі з дзейнасьцю лукашэнкаўска-пуцінскае банды, якая незаконна й нелегітымна кіруе ў Беларусі, але і з заменай беларускай апазіцыі падчас апошняга выбарчага фарсу, які адбываўся ва ўмовах гібрыднай вайны РФ супраць Беларусі ў часы пандэміі.2. Далейшыя спробы любых палітычных сілаў ці палітычных актараў рабіць заявы ад імя беларускага народу й, адначасна, падладжвацца пад ягонага спрадвечнага ворага - Расею, прывядуць да яшчэ больш катастрафічных наступстваў як для Беларусі й беларускага народу, так і для ўсіх краінаў нашага рэгіёну.3.
Вяртаньне ў Беларусь сталінскіх часоў пазбавіла беларускую дыяспару магчымасьцяў наўпрост уплываць на сытуацыю ў краіне.4. Старэйшым і традыцыйным Урадам у экзылі ў сьвеце зьяўляецца Рада Беларускае Народнае Рэспублікі, дзейнасьць якое заснаваная на Акце 25 сакавіка 1918 г.
- ІІІ Устаўной грамаце БНР. Усе адказныя беларускія палітычныя сілы й палітычныя актары мусяць разумець важнасьць як гэтага лёсавызначальнага дакумэнту, так і самой Рады БНР для беларускае нацыі.
Читать на charter97.org

