«Каб я не ўзначаліў Рэвалюцыю ў Лідзе, то сам сябе не паважаў бы!»
Вітольда Ашурка ў шклоўскай калёніі пры нявысьветленых умовах. «Радыё Свабода» публікуе апошні ліст Вітольда да маці Алены Міронаўны.Што адбылося?Пра сьмерць Вітольда Ашурка родным паведамілі сёлета 21 траўня.
Прычынай назвалі спыненьне сэрца. Па словах сваякоў, у Вітольда ніколі не было праблем з сэрцам.Цела вязьня аддалі родным толькі празь пяць дзён зь перабінтаванай галавой «ад макаўкі да носу».
У моргу Магілёва ім патлумачылі, што выпадкова ўдарылі цела, калі даставалі яго зь лядоўні. У дакумэнтах аб сьмерці Ашурка дакладная прычына сьмерці не ўказаная.Увечары таго ж дня зьявілася відэа Сьледчага камітэту, на якім відаць, як нібыта Ашурак у камэры ШІЗА, хістаючыся, двойчы падае і разьбівае сабе галаву.
Читать на charter97.org


