Грошы ў пясок
Сяргей Кавальчук, як эканомны гаспадар, падлічыў фінансы і заявіў, што некаторыя беларускія футбольныя клубы неэфектыўна трацяць грошы на перадсезонныя замежныя зборы.«Шахцёр», БАТЭ, «Рух» і «Тарпеда-БелАЗ» адправіліся ў мінулым сезоне на зборы за мяжу, – распавёў Кавальчук. – А зараз давайце паглядзім, як гэта адбілася на выступленні каманд.
Ці атрымалася ў «Шахцёра» ўдала выступіць у еўракубках? Не. Ці можна сказаць, што БАТЭ паказаў добры вынік? Наўрад ці.
«Гомель», які рыхтаваўся дома, заняў чацвёртае месца і стаў галоўным адкрыццём першынства, перамогшы і «Шахцёр», і мінскае «Дынама». А каманда з Жодзіна пасля падрыхтоўкі ў Турцыі звалілася на восьмы радок у турнірнай табліцы, прапусціўшы наперад у тым ліку і «Віцебск», які таксама рыхтаваўся на родным полі.
Вось і ўся карысць ад дарагіх курортных збораў».Мне адразу ж пасля гэтых слоў захацелася паціснуць руку спартыўнаму міністру і сказаць: «Малайчына, таварыш Кавальчук! Не абыякавы чыноўнік, а чалавек, які клапоціцца пра бюджэтныя (чытай: народныя) грошы». Ні для кога ж не сакрэт, што ўжо доўгі час практычна ўсе футбольныя і хакейныя клубы вісяць на мясцовых бюджэтах і на дзяржаўных прадпрыемствах, як гіры на нагах.Праўда, хацелася б, каб Сяргей Кавальчук, калі сказаў «а», то прамовіў і «б».
Напрыклад, адносна не так даўно ў інтэрнэце з’явіўся дакумент, з якога вынікае, што генеральны спонсар хакейнага мінскага «Дынама» «Беларуськалій» за шэсць гадоў з 2014-га па 2019-ы выдаткаваў на клуб каля 75 мільёнаў долараў. Кажуць, што ў 2018 годзе прадпрыемства, якое мае для краіны стратэгічнае значэнне, «адшкадавала» на хакей 18 мільёнаў «зялёных».Паведамлялася таксама, што ў сезоне-2016–2017 агульны бюджэт «Дынама» складаў каля 20 мільёнаў долараў, а ў 2018 годзе былі
. Читать на charter97.org

