
Галіна Максімюк: Падляская гаворка — мая родная мова
Галіна Максімюк, беларуская аўтарка з Падляшша, правяла чатыры сустрэчы-прэзэнтацыі сваёй найноўшай кнігі «Słova na viêtrovi» сярод землякоў: у Беластоку, Бельску, Нарве і Кленіках. Гэта ўжо трэцяя яе кніга, напісаная на падляскай мове.Раней у выдавецтве Struha выйшлі аўтабіяграфічныя кнігі аўтаркі «Biêlśk, Knorozy, Ploski (i inšy vjoski)» (пра дзяцінства і юнацтва) і «Môj čeśki film» (пра жыцьцё ў Чэхіі). З Галінай Максімюк «Радыё Свабода» пагутарыла пра радасьці і клопаты пісьменства на славянскай мікрамове і пра тое, як зь людзкой памяці ўзьнікае літаратура.— Літаратары Беласточчыны да нядаўняга часу выдавалі кнігі па-беларуску або па-польску, разьлічваючы на адпаведныя чытацкія аўдыторыі і кніжныя рынкі. Задам пытаньне, на якое ты ўжо адказвала ня раз і ня два: Чаму ты пішаш па-падляску?— Пішу, бо гэта мая родная мова.
Я навучылася ёй як першай мове ў жыцьці. Бацькі ніколі не гаварылі са мной па-польску; мае дзяды, дзядзькі і сваякі, дарэчы, таксама не.Па-другое, пішу, бо лічу, што трэба «ратаваць» нашу родную мову.Па-трэцяе, пішу, бо мой муж прымушае мяне да гэтага…— Б’е цябе?!— Не, тут маецца на ўвазе хутчэй эканамічны прымус. Не выплачвае мне кішэнных грошай :-)А калі сур’ёзна, то шмат людзей на Падляшшы — патэнцыйных беларусаў, я б сказала — не ідэнтыфікуе сябе зь літаратурнай беларускай мовай.
Для іх, як і для мяне, родная мова — падляская гаворка. І яны яе ня зьвязваць зь беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьцю. Некаторыя наагул ня ведаюць, да якой нацыянальнасьці сябе аднесьці.
Читать на charter97.org

