

Галіна Каржанеўская. ПРАБЛЕМА. “Водны калапс” вачыма тэлежурналістаў
Калі Беларускае тэлебачанне ўяўляла з сябе адзін канал, на міжрэдакцыйных лятучках прызначалі аглядальніка, які мусіў тыдзень глядзець усе перадачы і ацаніць іх узровень. Я ўспомніла маладосць і ўзяла на сябе абавязак паглядзець тры вячэрнія выпускі беларускіх навін за 25 чэрвеня. Мяне цікавіла асвятленне ЧП у сталіцы з пітной вадой. 18:00.
АНТ.Вялы, дабрадушны і малаінфармацыйны сюжэцік — ніякі з прафесійнага боку. Толькі што чэргі паказалі. 19:30.
СТВНа гэтым фоне СТВ выглядала лепш. Больш удзялілі часу, паведамілі лічбу дамоў, дзе вада стала неўжывальнай.
Мы даведаліся, што акрамя трох пацярпелых раёнаў (яны жывяцца з адкрытага канала) былі закрануты змежныя — Цэнтральны і Партызанскі. Паказалі, як людзі з бутлямі марнеюць ля цыстэрнаў.
. Читать на naviny.by
