

«Ён ужо падлетак, таму патроху спрабуе стрымліваць свой боль»
«Новы час» паразмаўляў з Андрэем Шарэндам. Ён выхоўвае двух хлопчыкаў у эміграцыі і штодня нагадвае ім пра маму Паліну, якая церпіць здзекі за кратамі. Гэта цяжкая, але поўная надзеі размова, якая выкрывае трагедыю шматлікіх беларускіх сем’яў.
— Спадар Андрэй, ці прызвычаіліся вы да ролі аднаго выхаванца двух хлопчыкаў і ці цяжка вам даецца гэтая роля?— Нельга сказаць, што прызвычаіўся. Я адмыслова не збіраюся да гэтага прызвычайвацца, бо лічу сваё становішча часовым.Так, фактычна ўжо тры гады я адзін з дзецьмі. Зразумела, стараюся як мага лепш спраўляцца з абавязкамі бацькі, таму што на мне ляжыць вялікая адказнасць перад самым любімым чалавекам, які, на жаль, зараз не з намі.Паўтары гады знаходзімся ў эміграцыі.
Такое жыццё любому чалавеку даецца не проста, а мужчыне з двума дзецьмі рознага ўзросту, з рознымі праблемамі, даводзіцца асабліва цяжка. Каб проста пракарміцца, пражыць, трэба шмат працаваць і пры гэтым, вядома, жадаецца як мага больш часу прысвячаць дзецям. Спадзяюся, у мяне гэта атрымліваецца.
Дзеці ходзяць у школу, займаюцца ў розных гуртках.Да таго ж у нашым становішчы я не маю права на нешта скардзіцца, таму што Паліне, маёй жонцы, зараз нашмат складаней. Проста недарэчна мужчыне, які знаходзіцца ў бяспецы, скардзіцца на такія побытавыя праблемы. Гэта ўсё можна пераадолець.— Ваш малодшы сын Стах сёлета пайшоў у першы клас. Ці моцна яму не хапала ў гэты важны дзень маці, альбо вы здолелі кампенсаваць яе адсутнасць?— Вядома, маці вельмі не хапала.
Ён бачыў, што большасць аднакласнікаў прыйшлі з мамамі. Раней, у садочку, такіх пытанняў не ўзнікала, таму што дзеці яшчэ былі малыя, пра гэта не задумваліся. А зараз дзеці ўжо задаюць яму пытанні – хто твой тата, хто твая мама… І калі яны бачаць, што кожны раз
. Читать на charter97.org