

Дзятлаўчане ўдзельнічаюць у планавых вайсковых зборах
Наш раён прымае ўдзел у мерапрыемствах па праверцы баявой гатоўнасці аднаго са злучэнняў Заходняга аператыўнага камандавання.
Былыя ваеннаслужачыя, радавыя салдаты і сяржанты 4 красавіка прыбылі ў пункт папярэдняга збору ваеннаабавязаных у сярэднюю школу № 1 горада Дзятлава для рэгістрацыі, праходжання інструктажу і адпраўкі ў вайсковую часць. Згодна з патрабаваннямі “Закона аб мабілізацыйнай падрыхтоўцы і мабілізацыі” іх суправаджалі кіраўнікі сельскіх саветаў, у якіх яны жывуць.
Пра тое, як праходзяць планавыя мерапрыемствы, расказаў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна падпалкоўнік Генадзь Суравец:
– У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праводзіцца комплексная праверка Узброеных Сіл. 3 красавіка мы атрымалі распараджэнне на прызыў-пастаўку мабілізацыйных рэсурсаў у вайсковыя часці Заходняга аператыўнага камандавання. Ваенным камісарыятам раёна было праведзена апавяшчэнне ваеннаабавязаных і збор у вызначаны тэрмін. Прызыў вядзецца з улікам атрыманых імі ўліковых спецыяльнасцяў, па якіх яны праходзілі тэрміновую службу. Дадзеныя мерапрыемствы планавыя, яны прадоўжацца не больш за 35 сутак. Па заканчэнні збораў усе ваеннаабавязаныя прыбудуць да месца жыхарства і прадоўжаць выконваць свае грамадзянскія абавязкі.
У ліку тых, хто адпраўляецца ў Слонім, работнік Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир” Дзмітрый Нічыпаровіч. Ён расказаў, што чакае ад збораў:
– Працую на сыраробным заводзе вадзіцелем, у армію прызываюся па гэтай жа спецыяльнасці. Спадзяюся, час, які правяду на зборах, пройдзе хутка, паспяхова і з карысцю: успомню навыкі, атрыманыя ў час тэрміновай службы. Лічу, што служба Радзіме – свяшчэнны абавязак кожнага паўналетняга беларуса. Дома мяне будзе чакаць любімая сям’я – жонка і
Читать на grodnonews.by
