Дар'я Чульцова: Свабодная Беларусь паўстане
novychas.online і распавяла пра амаль два гады за кратамі.25-гадовую Дар’ю Чульцову вызвалілі з гомельскай калоніі 3 верасня. У няволі яна прабыла з 15 лістапада 2020 года. Яе схапілі разам з каляжанкай Кацярынай Андрэевай (Бахвалавай) у кватэры, дзе яны хаваліся пасля разгону пратэсту на «Плошчы Перамен».
Журналісткі вялі стрым з акцыі, прысвечанай памяці Рамана Бандарэнкі.Спачатку іх асудзілі на 7 сутак за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і непадпарадкаванне». Потым абвінавацілі ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прысудзілі па 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Журналісткі былі прызнаныя палітзняволенымі.У зняволенні Кацярыне Андрэевай выставілі новае абвінавачанне — «здрада дзяржаве».
Следства праходзіла ва ўмовах сакрэтнасці, а працэс быў закрыты. 13 ліпеня журналістку асудзілі на 8 гадоў і 3 месяцы калоніі агульнага рэжыму.«З Кацяй мы сядзелі ў адной калоніі, але бачыцца маглі толькі на адлегласці, бо камунікаваць нам не давалі, — апавядае Дар’я Чульцова. — Адна адну мы падтрымлівалі позіркамі.
Чыталі па вуснах, што ўсё будзе добра, мацуемся».«Першыя некалькі месяцаў, калі Кацю забралі з калоніі, то думала, што яе вывезлі на нейкі працэс як сведку. Асабліва не перажывала, бо была ўпэўнена, што ў яе, наколькі магчыма ў няволі, усё ў парадку. Яна проста сведка.Потым прыехаў адвакат і сказаў, што на Кацю заведзена новая крымінальная справа.
Спадзявалася да апошняга, што ёй «пераб’юць» артыкул. Пазней дазналася, што ёй далі 8 гадоў і 3 месяцы», — кажа журналістка.Пра гэты новы прысуд Дар'я даведалася на камісіі, якая размяркоўвала яе ў атрад.«Калі выйшла з камісіі, то адчула сябе блага. Тыя эмоцыі дужа складана апісаць, бо тады гэта быў для мяне сапраўдны ўдар.
Читать на charter97.org


