
Чытайце Багдановіча і атрымлівайце падарункі! Творчы конкурс запускае музей імя класіка
З гэтай нагоды ўсе жадаючыя запрашаюцца да ўдзелу ў анлайн-мерапрыемстве “І вее верш мой дзіўнай казкай…”. Усё, што трэба зрабіць – прачытаць любы верш ці ўрывак з твора класіка на памяць або з кнігі, запісаць відэа і да 14 снежня даслаць на электронны адрас Музея Максіма Багдановіча: [email protected]. Творчы падыход толькі ўхваля-ецца! Да прыкладу, можна дапоўніць відэаролік музычным суправаджэннем ці нават зрабіць невялікую тэатралізацыю. Відэа ўдзельнікаў будць змешчаны на сайце музея. А аўтары пяці самых цікавых і арыгінальных атрымаюць падарункі.
Падрабязнасці можна знайсці на сайце музея. Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
. Читать на grodnonews.by
