
Чаму нельга дараваць сілавікам і прапагандыстам
Максім Грышчанка перастаў біць людзей і сышоў са службы.Амаль 20 гадоў ён актыўна ўдзельнічаў у разгоне мірных акцый, а потым паверыў у Бога і пайшоў пячы хлеб. Грышчанка ня быў пакараны за ніводнае са сваіх злачынстваў, але ў грамадзкім дыялёгу ёсьць гучны голас, які сьцьвярджае, што сыход у цывільнае жыцьцё — ужо дадатковая прычына, каб паважаць і ўсяляк падтрымліваць былога сілавіка.Такія дыялёгі бесьперапынна вядуцца з 2020 году, калі былым сілавікам нават прапаноўвалі арганізаваць навучаньне, каб яны маглі працаваць у IT.
Фактычна грамадзтва падзялілася на тых, хто хоча, каб злачынцы несьлі юрыдычную і маральную адказнасьць за тое, што яны зрабілі, і на тых, хто гатовы заплюшчыць вочы на мінулае дзеля веры ў лепшую будучыню.Часьцей за ўсё я бачу такі аргумэнт: «Калі не даваць людзям другі шанец, яны ня будуць сыходзіць. Ім трэба прапанаваць нешта лепшае за тое, што яны маюць цяпер».
Прыхільніцы і прыхільнікі гэтай пазыцыі спрабуюць, можна сказаць, перакупіць сілавікоў і прапагандыстаў. Яны ўпэўненыя, што, патрабуючы пакараньня за мінулыя злачынствы, мы пазбаўляем саміх сябе шанцаў на паляпшэньне сытуацыі, бо дэматывуем «кепскіх герояў» і пазбаўляем іх нават самага дробнага жаданьня пераменаў.
Нібыта які сэнс пераходзіць у іншы лягер, калі ў ім будзе ня лепш, а мо яшчэ і цяжэй жыць?У такім падыходзе я бачу дзьве прынцыповыя праблемы. Па-першае, мы зусім не спасылаемся на маральныя каштоўнасьці, а толькі апэлюем да камфорту.
Гэта значыць, што ні пра якую ўстойлівасьць новых «памагатых» ня можа ісьці гаворка — як толькі рэжым зможа прапанаваць ім больш зручныя ўмовы, яны вернуцца да яго. А па-другое, мы сьцьвярджаем, што чалавек можа ўчыняць любыя злачынствы, і ўсе яны чароўным чынам адменяцца, як толькі ён ці яна
. Читать на charter97.org