

«Беларусы ўсё ж хутка стануць жыць у дэмакратычнай, прыстойнай дзяржаве»
Дзяржаўную канструкцыю давядзецца перарабляць наноў.
Пасля прыходу незалежнасці ў нашага народа была высакародная мэта — паводле прыкладу развітых краін пабудаваць дэмакратычную, з прыстойным узроўнем жыцця Рэспубліку Беларусь. Але яна згублена, бо многія людзі баяцца складаных праблем. Яны ўцякаюць ад дынамічнай рэальнасці, робяць выгляд, што іх нічога не тычыцца, пiша Сяргей Законнікаў для sn-plus.com.
Уважліва ўглядаючыся ў народ, я даўно заўважыў вельмі характэрную для нас рысу — мы не любім вучыцца. Лянота закранае не толькі спецыяльную, прафесійную адукацыю, але і вучобу ў шырокім сэнсе слова — на сваіх і чужых памылках, на вопыце іншых народаў. Калі наш чалавек з горам напалам атрымаў нейкую адукацы...
Читать на charter97.org

