Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі: Бог прынізіў сябе, каб узвысіць чалавека
catholic.by апублікаваў пастырскае пасланне арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі звярнуўся на ўрачыстасць Божага Нараджэння 2022 года з наступнымі словамі:— Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!1. Божае Нараджэнне — час асаблівай радасціБог прыходзіць, моц трухлее,Цар нябёс у чыстым ззянні!Змрок гарыць, святло цямнееЗа мяжой абмежавання.Быў смяротны, стаў трывалаЎ вечнасці па-над вякамі,Калі Слова Целам стала,Нарадзіўшыся між намі.(Францішак Карпіньскі, Песня пра Божае Нараджэнне)У сённяшняе свята мы адчуваем хвалу Езуса ў Касцёле, у свеце, у нашых сем’ях; паўсюль, куды б мы ні паглядзелі. Хрысціяне з радасцю святкуюць спаўненне абяцання Бога Айца паслаць у свет Адкупіцеля.
Перад тым, як Езус прыняў чалавечае цела, кожны раз, калі Бог размаўляў са сваім народам, Ён прамаўляў праз прарокаў. Але цяпер, калі Слова Божае канчаткова аб’яўлена нам, дарога, праўда і жыццё адкрыліся нам праз Езуса Хрыста.Калі Езус прыйшоў у свет, многія не пазналі Яго, таму што ў іх былі зацвярдзелыя сэрцы. Яго ўласны народ адкінуў Яго і ўкрыжаваў, як найгоршага злачынцу.
Аднак знайшліся тыя, хто прыняў Хрыста, таму што яны адкрылі свае сэрцы на ласку і праўду Божую. Тым, хто паверыў, Езус даў моц стаць дзецьмі Божымі праз веру і сакрамэнты.Праз Езуса мы пазналі любоў і дабрыню Бога. Мы пазналі прабачэнне і міласэрнасць Бога, які ніколі не забываўся пра свой народ.
Мы пазналі Бога, які чакае ўсіх нас, каб быць Яго усыноўленымі дзецьмі праз настойлівасць нашай веры.Ва ўрачыстасць Божага Нараджэння мы збіраемся разам, каб падзякаваць Езусу за тое, што Ён прыйшоў у свет. Праз нашую малітву і пакланенне мы праслаўляем Хрыста. Божае Нараджэнне — асаблівая пара года; гэта час, калі наш дух, перапоўнены
. Читать на charter97.org

