

Абяцаў скончыць, калі Беларусь будзе вольнай: гісторыя незавершанага твора Алеся Пушкіна
Алесь Пушкін працаваў над «Карцінай Свабоды» цягам чвэрці стагодзьдзя. Але толькі раз на год, 25 Сакавіка. Мастак абяцаў скончыць твор, калі Беларусь будзе вольнай.У Дзень Волі Пушкін ладзіў пэрформанс на галоўнай плошчы роднага мястэчка Бобр, дзе ён жыў.
Захаваліся відэа, зьнятыя ў 2009 і 2010 гадах. Гэтыя дакумэнтальныя кадры дэманструюцца на выставе, перадае «Радыё Свабода».На іх Алесь дастае карціну з гарышча, вязе на падводзе ў цэнтар Бабра, ставіць мальбэрт. Побач выстаўляе іншыя свае творы — партрэты Каліноўскага, Шапэна, сваіх дзяцей, ставіць таблічку «Музэй».
А сам ён малюе «Карціну Свабоды». Да мастака падыходзіць міліцыянт, потым нейкі чыноўнік зь Менску. Пытаюцца, ці ёсьць дазвол, кажуць, што ён павінен быў за два дні папярэдзіць улады, што ладзіць акцыю.
Алесь вельмі прыязна, ветліва адказвае, што гэта ня акцыя, а пленэр.«Гэта маё роднае мястэчка. Мастак можа выйсьці на пленэр, калі ў яго ёсьць натхненьне. Пленэр азначае — пісаць на сьвежым паветры.
Вось я зладзіў пленэр вольнасьці ў цэнтры мястэчка».Далей Алесь тлумачыць, што гэта за сьвята, Дзень Волі. Спыняецца трактар, падыходзяць мэханізатары, мінакі, разглядаюць карціны, пярэчаць, што ў Бабры, маўляў, няма музэю. Мастак натхнёна кажа, што малюе ён для будучага музэю.У 2016 годзе Пушкін павёз сваю незавершаную карціну ды іншыя палотны з Бабра ў польскі Познань на выставу «Нацыянальна-радыкальны Алесь Пушкін».
Читать на charter97.org
