

130 гадоў таму нарадзіўся вялікі беларускі тэолаг
Язэп Рэшаць нарадзіўся роўна 130 гадоў таму – 28 жніўня 1890 года ў Рушчанах каля Харошчы на Беласточчыне, перадае "Радыё Рацыя".Першую адукацыю Язэп Рэшаць атрымаў у школе ў Рушчанах. А ў 1908 годзе Язэп вучыцца ў Вільні ў епархіяльнай духоўнай семінарыі.
За гэты час семінарыст знаёміцца з многімі беларусамі Вільні, далучаецца да іх, спрабуе свае сілы ў журналістыцы і публіцыстыцы.З 1913 года ён супрацоўнічае з каталіцкім тыднёвікам "Беларус", шмат піша, друкуецца. Пасля заканчэння семінарыі, Язэп Рэшаць едзе ў Рым, і паступае ў Нямецкі інстытут (Germanicum).
Але там правучыўся нядоўга, бо інстытут быў ліквідаваны. І Язэп працягвае адукацыю ў Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме, які скончыў са ступенню доктара філасофіі і тэалогіі.
Читать на charter97.org

