«Звычайныя дроны ўкраінцы змаглі пераўтварыць у баявыя»
Аляксандр (імя зменена) працаваў айцішнікам у Беларусі. Пасля нападу Расіі на Украіну хлопец запісаўся ў Полк Каліноўскага. «Разумеў, што магу быць там карысным у такой жа альбо сумежнай сферы».
Так ён трапіў у аэравыведку. Аляксандр расказаў «Нашай Ніве», якое абсталяванне ў іх ёсць, якія перашкоды чыніць вораг і да чаго ў пачатку вайны ён не быў гатовы.«Звычайныя дроны ўкраінцы змаглі пераўтварыць у баявыя» Перад гутаркай Аляксандр папярэджвае, што на беларускую мову ён перайшоў яшчэ не цалкам, але хоча адказваць на роднай мове. «Украінцы вельмі рады, калі размаўляеш з імі па-беларуску», — кажа ён. Аляксандру 28 гадоў. Хлопец звольніўся з IT-кампаніі, у якой працаваў у Беларусі, і ў сакавіку выехаў у Польшчу.
А праз некалькі тыдняў быў ужо ў Палку Каліноўскага. Там ён стаў старшынёй групы па аэравыведцы. Яго каманда з дапамогай дронаў выяўляе месцы, дзе базуецца вораг. «Разумеў, што магу быць карысным у ІТ альбо сумежнай сферы, — кажа ён. — Яшчэ ў Варшаве купіў дрон, там паспрабаваў палётаць.
Потым перадаў некалькі ў Полк».Сабраныя відэадоказы і каардынаты Аляксандр перадае ў пункт паражэння агнём. Там ужо вырашаюць, ці трэба біць па цэлі. «Снарадаў і артылерыі не шмат, траціць іх на пяхоту не хочуць, таму стараюцца больш біць па тэхніцы, камандных пунктах, складах», — тлумачыць хлопец. Сказаць, колькі ў аэравыведцы чалавек і адзінак тэхнікі, Аляксандр не можа — гэта закрытая інфармацыя. «Але людзей дастаткова шмат, нават калі параўноўваць з украінскімі падраздзяленнямі. Сярод нашых большасць айцішнікі.
Читать на charter97.org

