

Зноў залунае наш штандар!
Лунае, нескароны,На векавых вятрахНаш, ад крыві чырвоны,Ад болю белы, сцяг.Наш бел-чырвона-белы,Нябесны, вольны, смелы,Наш бел-чырвона-белы,Наш сцяг! Наш сцяг! Наш сцяг!Гэты верш Уладзіміра Някляева набыў у гэтым годзе асаблівы сэнс. Асаблівае гучанне.І магчыма адзінае, за што я падзякавала б Лукашэнку, — 14 траўня 1995 года ён прыбраў свае рукі ад нашага сцяга.
І таму сёння на аўтазаках і на дахах турмаў — сімвалах сённяшняй улады — мы бачым іншы сцяг. І таму сёння, як бы ні старалася прапаганда, як бы ні шчыравалі «людзі» ў чорным, бел-чырвона-белы сцяг не толькі сімвал пратэсту — ён стаў штандарам свабоды.Можна адправіць за краты палову краіны, можна ўвогуле забараніць усё белае і чырвонае якім-небудзь чарговым бязглуздым дэкрэтам, можна
. Читать на charter97.org