«Зіма ваша — вясна наша»
«Радыё Свабода» тлумачыць на гістарычных фактах, як усё гэта было.Калі палякі пачалі пратэставаць супраць камуністаўАдразу ж, калі там зьявіўся камунізм. Польшча стала камуністычнай у 1944 годзе, калі СССР усталяваў там ляяльны Маскве ўрад.
Але фазы і формы барацьбы да 1989 году былі вельмі розныя. У ваенныя і пасьляваенныя гады ў Польшчы дзейнічалі дзясяткі тысяч антыкамуністычных партызанаў, якія вялі збройнае змаганьне супраць накінутай Сталіным улады.У сярэдзіне 1950-х самым буйным выступам супраць улады былі рабочыя пратэсты ў Познані.
Каб здушыць вулічныя баі, улады выкарысталі войска. Забілі амаль 80 чалавек, а больш за паўтысячы паранілі.
У 1970-х пратэставалі рабочыя ў гарадах на ўзьбярэжжы Балтыкі. Ахвярамі сталі дзясяткі людзей.
. Читать на charter97.org
