
«Зброя ў руцэ – мір у сэрцы»: гісторыя сапраўдных Герба і Сцяга Беларусі
«Белсат».«Мужыцкая» рэспубліка БНРБНР стваралася першапачаткова як «мужыцкая» (сялянская) рэспубліка, што засведчыла Першая Устаўная грамата ад 21 лютага 1918 года. Яна змацавана пячаткай з выявай са снапом, граблямі і касой, якую абраў сабе Народны Сакратарыят Беларусі, абвешчаны вярхоўнай уладай да моманту склікання Устаноўчага Сходу Беларусі.Пры гэтым у якасці сімвалу БНР пачала ўжывацца таксама «Пагоня», выява якой разам з бел-чырвона-белым сцягам прысутнічала падчас Першага Усебеларускага з’езду ў снежні 1917 года.
За «Пагоню», як гістарычны сімвал Беларусі, шырока вядомы сярод яе жыхароў, выступалі заснавальнікі «Нашай нівы» браты Антон і Іван Луцкевічы, палітык Раман Скірмунт і гісторык Мітрафан Доўнар-Запольскі.Доўнар-Запольскі нават зрабіў яе сімвалам Беларускай гандлёвай палаты, якая дзейнічала ў Кіеве і займалася вырашэннем тэрытарыяльных спрэчак адносна Палесся з ўкраінцамі ды дамаглася атрымання фінансавай дапамогі. 23 красавіка 1918 года падчас перамоваў у Вільні з літоўскай Тарыбаю прадстаўнікі Рады БНР выказваючыся пра федэрацыю Беларусі і Літвы як формы адраджэння Вялікага княства Літоўскага адзначылі, што іх гербам зʼяўляецца колішні дзяржаўны сімвал ВКЛ.«Адзнакі Беларусі»Урэшце, 15 траўня 1918 года ў Радзе Беларускай Народнай Рэспублікі абмеркавалі новую пячатку, выява якой павінна была зрабіцца гербам краіны.
Даклад пра яе зачытаў Язэп Варонка, першы старшыня БНР. У выніку адзінагалосна быў зацверджаны наступны малюнак: «Изображающий печать белоруссколитовского князя Миндовга начала ХІІІ столетия (1242–1263).
В центре печати помещен рисунок «Погоня» в выпуклом и квадратном орнаменте с древнебелорусским узором по сторонам. Попона на лошади с тремя зубцами, в отличие от круглой; по кругу надпись в стиле
. Читать на charter97.org