З Мінска ў Будслаў вырушыла пешая пілігрымка
Catholic.by , у панядзелак пілігрымы пераадолеюць 24 кіламетры з прываламі каля сталічных Паўночных могілак і ў Паперні, а ўвечары спыняцца на начлег у Вішнёўцы.У аўторак удзельнікаў пілігрымкі чакае самы працяглы пераход, які складзе 32 кіламетры з трыма прыпынкамі. Для гэтага ім давядзецца ўставаць а шостай гадзіне раніцы.
На дарогу другога дня пілігрымаў благаславіць арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, які раніцай узначаліць для іх цэлебрацыю святой Імшы. Другую ноч пілігрымы правядуць у вёсцы Калачы.Трэці дзень — 26 кіламетраў і тры прыпынкі на адпачынак па дарозе да парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Альковічы, што на Вілейшчыне.
Там іх чакае святая Імша ў касцёле, вячэра і начлег.Раніцай чацвёртага дня пілігрымы вырушаць у дарогу да парафіі святога Станіслава ў Даўгінаве і пераадолеюць 22 кіламетры. Пасля святой Імшы ў даўгінаўскім касцёле яны скіруюцца на месца начлега, што ў кіламетры ад мястэчка.Пятніца 1 ліпеня стане апошнім днём пешай пілігрымкі Мінск–Будслаў.У дарозе, якая складзе 16,5 кіламетраў, пілігрымы правядуць набажэнства Крыжовага шляху, і ў абед дасягнуць мэты свайго вандравання — Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай.
. Читать на charter97.org



