

Як у Гомелі вясну гукалі
Нягледзячы на тое, што ўжо канец сакавіка, вясна не спяшаецца песціць нас цяплом. Але не вельмі прыемнае надвор`е не перашкодзіла гамяльчанам сабрацца і пайсці ў лес, на другі бераг Сожа, каб па народнай традыцыі правесці абрад “Гуканне вясны” – адзін з самых адметных на гомельскім Палессі.
Не стамляюся паўтараць, што мерапріемствы, якія арганізоўвае Веткаўскі музей, заўсёды цёплыя, утульныя, атмасферныя і лямпавыя, як зараз гавораць. І гэтае не стала выключэннем. З песнямі, танцамі і гульнямі супрацоўнікі музея і тыя, хто адгукнуўся на прызыў у сацсетках, зладзілі вогнішча, зрабілі пудзіла Зімы, у адзенне якога склалі непатрэбныя рэчы і ўсё тое дрэннае, што хацелі пакінуць у мінулым, а потым спалілі гэтае “збудаваннне” з надзеяй на лепшую будучыню.
Пакуль адны збіралі галлё для вогнішча, іншыя вадзілі карагоды – аж у тры кола, – заводзілі архаічныя веснавыя спевы і гулялі ў народныя гульні. “Тут была, тут была перапёлачка, тут была, тут была красна дзевачка” – гэты рытмічны матыў не выходзіў з галавы дні тры. Моладзевы спеўны гурт каледжа мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага і фальклорны гурт “Стаўбунския вячоркі” знаюць толк у весялосці! А арэлі (такі ж нязменны атрыбут свята, як і абрадавыя спевы), якія павесілі на дрэве, не пуставалі ні хвіліначкі. І дзеці, і дарослыя жадалі пагушкацца.
Яркімі лентамі, якія сімвалізуюць цвіценне, і папяровымі птушкамі ўпрыгожвалі дрэва, каб вясна хутчэй прыйшла да нас. І нават дождж не сапсаваў настрой і не вымусіў пайсці дадому. А напрыканцы гуляння ўсіх частавалі птушкамі – абрадавым печывам.
Што ж, спадзяемся, магічныя дзеянні сапраўды маюць сілу і цяпла застаецца чакаць нядоўга. А супрацоўнікам Веткаўскага музея – вялікая падзяка за цікава праведзены час і магчымасць
Читать на newsgomel.by
