
Як 400 год таму легендарны гетман ВКЛ Ян Хадкевіч перамог асманаў пад Хоцінам
Яна Караля Хадкевіча. Сёлета адзначаюцца 400-я ўгодкі падзей, калі крылатыя вершнікі скрыжавалі шаблі з асманамі на берагах далёкага Днястра, піша гісторык Павел Булаты дзеля novychas.by.Калі завітаць у фарны касцёл Наваградка, можна ўбачыць загадкавую пліту.
На ёй у апошняй малітве ўкленчылі постаці рыцараў, якія страцілі галовы. Над няшчаснымі ваярамі — Божая Маці, якая працягвае руку з вянцом пераможцаў.
З лацінскага тэксту эпітафіі можна вычапіць згадкі пра 1621 год, перамогу і Хоцін… Гэта — памятная пліта, якую ў 1643 годзе паставіў наваградскі шляхціц, крылаты панцырны гусар Ян Рудаміна-Дусяцкі. Так праз 22 гады мужны рыцар увекавечыў памяць аб палеглых земляках у Хоцінскай бітве, дзе страціў брата і быў паранены сам.Адгалосак у
. Читать на charter97.org

