
«Віны не прызнае, бо не разумее, што яму прызнаваць»
Андрэю Кузьнечыку прысудзілі 6 год калёніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачаньні ў «стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня» (арт. 361-1 КК).
Закрыты працэс правялі за некалькі гадзін.Пасьля прысуду жонка палітзьняволенага журналіста Алеся сустрэлася з мужам у магілёўскай турме.Як распавяла Алеся, пасьля суду Андрэй Кузьнечык так ацаніў сваю справу і судовы працэс: тыя, хто «дасьледаваў» ягоную справу і хто судзіў, «можа і ня самыя дрэнныя людзі, што маглі яму трапіцца ў цяперашніх абставінах — адчувалася, што „працу“ сваю яны робяць безь вялікай ахвоты, — але гэта ня значыць, што ён павінен іх любіць. Бо выбар свой яны зрабілі».Пра прысуд сказаў, што не прызнае сваёй віны, бо «не разумее, што яму прызнаваць».«Кіраўніцтва „экстрэмісцкім фармаваньнем“ ён ня можа прызнаць, бо сьпіс „кіраўнікоў“ не сакрэт, ён разьмешчаны нават на сайце Свабоды.
А пра арганізацыю — ўвогуле сьмешна», — кажа Алеся.Андрэй будзе абскарджваць вырак, на наступным тыдні да яго паедзе адвакат.Паводле жонкі журналіста, вялікі тэрмін пакараньня ня стаў для яго нечаканасьцю:«Андрэй даўно маральна рыхтаваў нас да прыкладна такога выраку, пры гэтым казаў, што наўрад ці давядзецца яго адбываць цалкам», — адзначае Алеся. Вядома, «асаблівай радасьці ад прысуду не адчуў», але больш Андрэй Кузьнечык нэрваваўся з той нагоды, што на абвяшчэньне прысуду прыйшла ягоная маці, кажа Алеся.Сама яна пра вырак мужу кажа так:«Я адчуваю, што пэрыяд выпрабаваньняў працягваецца, але сумняваюся, што ён будзе такім доўгім.Я як жонка свайго мужа, зь якім у мяне ёсьць нейкая нават мэтафізычная сувязь, і за гэты час нават назьбіралася гэтаму дастаткова пісьмовых доказаў, адчуваю сваю задачу трымаць эмацыйную раўнавагу, напаўняць наша агульнае псыхаэмацыйнае поле станоўчымі
. Читать на charter97.org
