Усяслаў Чарадзей, які выстаяў
Усяслава Брачыславіча піша кандыдат гістарычных навук Генадзь Семянчук.«У год 6609-ы. Памёр Усяслаў, полацкі князь, у месяцы красавіку на 14-ы дзень, у 9 гадзін дня, у сераду».
Амаль тысячу год таму, у 1101 годзе, кіеўскі аўтар «Аповесцi мiнулых гадоў» вельмі дакладна зафіксаваў смерць унікальнай асобы сярэднявечнай гісторыі Усходняй Еўропы — полацкага князя Усяслава Брачыславіча. За ўвесь час ад смерці ў 1054 годзе кіеўскага князя Яраслава Уладзіміравіча, празванага Мудрым, да мангольскай навалы ў 30—40-я гады ХІІІ стагоддзя ён быў адзіным князем, які займаў, хай сабе і непрацяглы час, кіеўскі пасад, не будучы нашчадкам Яраслава.Але да такой падрабязнай пазнакі не толькі дакладнай даты, але нават і гадзіны смерці, што фактычна была
. Читать на charter97.org

