«Усе аб’яднаныя адной ідэяй — вызваліць Беларусь і вярнуцца дамоў»
«Радыё Свабода»агутарыла зь аўтарамі фільму пра полк Каліноўскага — блогерам Усяславам Пашкевічам і апэратарам Сяргеем Сідаровічам. Пра паездку ва Ўкраіну, уражаньні ад здымак, а таксама чаму гэты фільм важны.Ідэя стварыць фільм «Полк Каліноўскага: надзея на перамогу», які ўжо можна паглядзець у адкрытым доступе, зьявілася ў рэдакцыі праекту «Это Минск, детка». Там працуюць блогер «Тутэйшы Шляхціч» Усяслаў Пашкевіч і апэратар Сяргей Сідаровіч.
Стужку ўжо пасьпелі паказаць у Кракаве, Беластоку, Варшаве і Катавіцах. А цяпер яе можа пабачыць у адкрытым доступе на YouTube.«Мы заўважылі праблему: нямала беларусаў не разумеюць, што такое полк Каліноўскага. Таму мы спрабавалі зьнішчыць бар’ер непаразуменьняў, канфліктаў.
Мы хацелі паказаць, што хаваецца ў галовах каліноўцаў, іхныя гісторыі, як яны трапілі ў полк, чым раней займаліся, якія ў іх мэты, што хочуць рабіць далей», — тлумачыць адзін з аўтараў і стваральнікаў фільму блогер Усяслаў Пашкевіч.Усяслаў кажа, што сам быў моцна ўражаны знаёмствам зь беларускімі добраахвотнікамі.«Я сам не чакаў, што сустрэнуся асабіста зь сьпікеркай полку Каліноўскага „Чабор“. Яна такая энэргічная, харызматычная жанчына, якая ўмее натхняць і падбадзёрваць, беларускамоўная. У палку ўсе такія патрыятычныя, нацыянальна арыентаваныя — гэта вельмі крутыя людзі.
Раней яны былі нашымі беларускімі актывістамі, а цяпер яны на вайне і прагнуць штосьці зрабіць для вызваленьня Беларусі. Ёсьць баец „Булак“, які ўжо тры гады глядзіць мой канал „Тутэйшы Шляхціч“. Мне было вельмі прыемна зь ім размаўляць, ён добра ведае беларускую гісторыю».У палку ёсьць і прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцяў, кажа Ўсяслаў.«Там ёсьць чэх — і ён проста „ваў“! Ёсьць людзі, нібыта народжаныя быць ваярамі.
Читать на charter97.org

