«Украінка з прыфрантавой зоны гаворыць: упэўнена ў хуткай перамозе над Лукашэнка»
апублікавала урыўкі з дзённіка байца-каліноўца:- Стаім у прыфрантавой зоне. Вёсачка зусім звычайная – усяго некалькі вуліц з невялікімі домікамі. Ды яшчэ: амаль што на кожным кроку гнёзды буслоў.
Такая сабе тыповая Украіна з малюнкаў на паштоўках.А вось людзі незвычайныя.Цёця Воля кожную раніцу ўстае за пліту і пачынае гатаваць традыцыйную ўкраінскую ежу. Гатуе, як для велічэзнай сям'і. Ну, сямʼя і сапраўды не маленькая: некалькі дзясяткаў жаўнераў ЗСУ, якія раскватараваныя ў вёсцы.Падворак цёці Волі – гэта цэнтр грамадскага жыцця ўсіх падраздзяленняў.
На гэтым майданчыку яна галоўны камандзір.Нягледзячы на чыны і пасады цёця Воля раздае загады:- Хлопцы, даядайце, я яшчэ дабаўкі вам палажу: без яе вы ад мяне не сыдзіце!Цёця Галя, кума цёці Волі, якая разам з ёй днямі займалася гатоўкай для байцоў, увесь час паўтарае:- Хлопчыкі, толькі не пускайце сюды рускіх.Яна вельмі добра ведае сутнасць захопнікаў і разумее, што чакае вёску, калі адбудзецца прарыў расейскіх войскаў.З роднай хаты зʼязджаць цёця Галя не збіраецца ні ў якім выпадку:- Тут нарадзілася, тут і ў зямельку пайду. А вам дапамагаць буду, чым магу і колькі змагу.Святлана, дачка цёці Галі, звяртаецца да нас не інакш, як «родныя беларусы». Пры нагодзе распытвае пра тое, што зараз адбываецца ў Беларусі, спачувае і гаворыць, што цалкам упэўнена ў хуткай перамозе над дыктатарам Лукашэнкам.Цёця Воля, цёця Галя, Света...
Читать на charter97.org